FOSDEM 2009: Linux, Mozilla, MySQL і інш. 9-ы Брусельскі з'езд Free і Open Source распрацоўшчыкаў, 7-8 лютага 2009. Брусель, 6 студзеня - 7 і 8 лютага, болей за пяць тысяч Free і Open Source распрацоўшчыкаў збяруцца ў Université Libre de Bruxelles, кампус Solbosch, на дзевятай штогадовай канферэнцыі FOSDEM. Сярод асноўных дакладчыкаў гэтага году Mark Surman (выканаўчы дырэктар Mozilla Foundation), Bdale Garbee (сакратар праэкту Debian) і Leslie Hawthorn (Google Summer of Code). Сабраўся ўражваючы асноўны стрыжань распрацоўшчыкаў: cярод 20-ці дакладчыкаў -- Theodore Ts'o (Linux kernel, ext4 file system), Max Spevack (праект Fedora) і Rob Savoye (Gnash, вольны Flash-прайгравальнік). Savoye: "Free software добра ўспрымаецца сёння як бізнес, а не натоўп вар'ятаў. Шмат часу таму, калі б Вы працавалі над вольным праграмным забеспячэннем, людзі б палічылі, што Вы бяздомны гультай. Сёння Вы знойдзеце самых розных людзей, якія выкарыстоўваюць free software для усіх тыпаў задач, і, што вельмі прыемна бачыць, мы маем пазітыўны ўплыў на сусвет цягам больш чым 20-ці гадоў. Разам з асноўнай групай выступоўцаў плануецца правесці яшчэ 30 гутарак: кароткіх 15-хвілінных прэзентацый на такія розныя тэмы, як MuseScore музыкальныя нататкі, GnuTLS бібліятэка бяспекі, TikiWiki wiki, сістэма кантролю версій Bazaar і іншыя. Пакоі распрацоўшчыка -- адна з рэчаў, якія робяць FOSDEM унікальным. Гэта пакоі, дзе вылучаныя праекты маюць магчымасць арганізаваць свой асабісты расклад: прэзентацыі, "мазгавы штурм" і "coding sessions". Перакрыжаваныя ўзаемаадносіны паміж праектамі -- адна з асноўных мэт FOSDEM'а -- KDE, Gnome і XFCE desktop падзеляць пакой у Нядзелю. Астатнія пакоі распрацоўшчыкаў уключаюць сярод іншых Fedora + CentOS, embedded, Drupal, X.org і Ruby on Rails. Паміж галоўнымі дакладамі, працай у пакоях распрацоўшчыкаў, гутаркамі і падчас перапынкаў наведвальнікі будуць мець магчымасць бавіць час ля шматлікіх стэндаў у залах: восем Linux і BSD дыстрыбутываў, кнігарня O'Reilly са зніжанымі коштамі, FSF Europe, Mozilla, OpenOffice.org і іншых. І нарэшце, трымаючыся добрага звычаю, FOSDEM быў і застаецца бясплатным і вольным: каб удзельнічаць, ня трэба ані плаціць, ані рэгістравацца. Больш інфармацыі на старонцы http://fosdem.org . =========== Пра FOSDEM: FOSDEM -- штогадовая бясплатная некамерцыйная падзея для Free Software і Open Source распрацоўчшыкаў, ад суполкі і для суполкі. Мы даем Free Software і Open Source распрацоўшчыкам і шматлікім суполкам месца, дзе яны маюць магчымасць сустракацца і знаёміцца з іншымі распрацоўшчыкамі і праектамі, падтрымліваем актуальнымі веды наведвальнікаў аб распрацоўках ў свеце Free Software і Open Source, прапануем лідэрам і ўдзельнікам Free Software і Open Source праектаў месца і час для гутарак і прэзентацый, рэкламуем распрацоўку і кажам пра карысць ад Free Software і Open Software рашэнняў. Удзел у FOSDEM бясплатны, але арганізацыя з падзякай прымае ахвяраванні і спонсарскую дапамогу. Кантакты для прэссы: Mark Van den Borre, +32 486 961726, mvandenborre@fosdem.org (NL, EN) Elise Huard, +32 486 511450, ehuard@fosdem.org (FR, NL, EN)